wd wp Пошук:

Марыя Барташэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барташэвіч. Марыя Барташэвіч (1926 — да 1996) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належала да смаргонскай групы арганізацыі.[2]

Біяграфія

Нарадзілася 1926 г. у в. Кунцаўшчына Ашмянскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць).

Вучылася ў Смаргонскай сярэдняй школе. Восенню 1949 г., калі знаходзілася ўжо ў 10-м класе, далучылася да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але ў будучыні планавалася перайсці і да больш актыўных дзеянняў.

23 сакавіка 1950 г. была арыштаваная савецкімі карнымі органамі. На допытах усё адмаўляла. 8 мая на працэсе разам з іншай удзельніцай падполля, Чаславай Ашукоўскай, была асуджана ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі на 10 гадоў зняволення ў канцлагерах з паражэннем у правах на 5 год «за неданясенне».

Тэрмін зняволення адбывала, паводле сведчання суседзяў, у Комі. Пасля вызвалення тамсама і засталася, выйшаўшы замуж і змяніўшы прозвішча на Абумава.

Зноскі

  1. Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут, С.13
  2. http://www.slounik.org/154752.html Біяграфія Марыі Барташэвіч

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля (1947)
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе