wd wp Пошук:

Марыя Баневі

Ганна Марыя Сесілія Баневі (шведск.: Anna Maria Cecilia Bonnevie, нар.26 верасня 1973, Вестэрос, Швецыя) — шведска-нарвежская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія

З сям’і акцёраў, бацька — швед, маці — нарвежка. У 1997 годзе скончыла Шведскую нацыянальную акадэмію акцёрскага і пластычнага мастацтва ў Стакгольме. У тым жа годзе дэбютавала ў Каралеўскім драматычным тэатры (швед. Dramaten).

Марыя Баневі — адна з самых папулярных актрыс у Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме, на сцэне якога яна не раз з’яўлялася ў драмах Ібсена і Стрындберга, у пастаноўках Інгмара Бергмана. Уладальніца прэміі Аманда і прыза Манрэальскага фестывалю 2002 года ў намінацыі «Лепшая жаночая роля» за карціну «Я — Дзіна» рэжысёра Оле Борнедаля паводле рамана Херб’ёрг Васму «Кніга Дзіны». Выканала адну з галоўных роляў у фільме Андрэя Звягінцава «Выгнанне» (2007). Уваходзіла ў журы МКФ у Карлавых Варах (2009).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестэросе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных