Ганна Марыя Сесілія Баневі (шведск.: Anna Maria Cecilia Bonnevie, нар.26 верасня 1973, Вестэрос, Швецыя) — шведска-нарвежская актрыса тэатра і кіно.
З сям’і акцёраў, бацька — швед, маці — нарвежка. У 1997 годзе скончыла Шведскую нацыянальную акадэмію акцёрскага і пластычнага мастацтва ў Стакгольме. У тым жа годзе дэбютавала ў Каралеўскім драматычным тэатры (швед. Dramaten).
Марыя Баневі — адна з самых папулярных актрыс у Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме, на сцэне якога яна не раз з’яўлялася ў драмах Ібсена і Стрындберга, у пастаноўках Інгмара Бергмана. Уладальніца прэміі Аманда і прыза Манрэальскага фестывалю 2002 года ў намінацыі «Лепшая жаночая роля» за карціну «Я — Дзіна» рэжысёра Оле Борнедаля паводле рамана Херб’ёрг Васму «Кніга Дзіны». Выканала адну з галоўных роляў у фільме Андрэя Звягінцава «Выгнанне» (2007). Уваходзіла ў журы МКФ у Карлавых Варах (2009).