Марыя Антонаўна Шакун (13 студзеня 1937, Узбалаць, Валожынскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча. (зараз Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларуская паэтка, настаўніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2014).
Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школах Валожына і раёна. З 1975 па 1996 гады займала пасаду метадыста і намесніка загадчыка раённага аддзела адукацыі райвыканкама. З 1996 па 2005 Марыя Шакун працавала метадыстам па турысцка-краязнаўчай рабоце ў раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі
Бацькі Марыі Антонаўны былі малазямельнымі сялянамі, якія ў 30-х гадах вымушаны былі перасяліцца на хутар. Там пабудавалі дом, дзе і прайшлі дзіцячыя гады паэткі. У сям’і было трое дзяцей: Аляксандр, Ніна і Марыя. Каб пракарміць сям’ю бацька зімой рабіў шафы на продаж. Дзяўчынка расла летуценніцай, часта любіла гуляць за вёскай і любавацца прыродай. Пазней гэта знайшло выйсце ў паэтычных радках. У 1944 годзе пайшла ў школу базавую васьмігадовую Узбалацкую школу. Гэта была пачатковая школа ў доме раскулачанага і вывезенага памешчыка Макрыцкага. Вечарамі, можа раз у тыдзень, у школу прывозілі кіно. Дзяўчынка была актыўнай удзельніцай школьных спектакляў і сцэнак. Пакулькі сярэднюю адукацыю можна было атрымаць толькі ў Валожыне, то ў 1951 годзе Марыя стала вучаніцай сярэдняй школы №1 г. Валожына. У 1954 годзе паэтка скончыла 10 клас з срэбраным медалём (“чацвёрка” стаяла па рускай мове). Пасля заканчэння дзесяцігодкі ў 1954 годзе Марыя Антонаўна стала студэнткай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.[1]
Пасля заканчэння універсітэту ў 1959 годзе пачала сваю працоўную дзейнасць у Капусцінскай восьмігадовай школе, Валожынскага раёна ў якасці настаўніцы рускай мовы і літаратуры. Менавіта тут яна сустрэлася са сваім будучым мужам — Паўлам Сяргеевічам Шакуном, які працаваў спачатку інспектарам аддзела адукацыі, а пасля і дырэктарам вышэйназванай школы. Муж паэткі пайшоў з жыцця калі яму было 38 год. Пасля яго смерці Марыя Шакун замуж больш не выйшла. Як напісала паэтка ў сваёй аутабіяграфіі: “Ён быў для мяне вельмі дарагім чалавекам і такім застаўся газаўсёды”.[2] Зараз жанчына жыве ў Валожыне.
Вершы пачала пісаць у юнацтве. Друкуецца з 1977 года у такіх выданнях як: раённая газета «Працоўная слава», «Літаратура і Мастацтва», «Метамарфозы» і інш. Аўтар зборнікаў вершай «Песняй рамонкаў» (2007), «Жыццёвае поле» (2014) і «Мае сцяжыны» (2019). Асобае месца ў паэзіі Марыі Антонаўнны займае тэма прафесіі настаўніка. Паэзія Марыі Шакун кранае шчырасцю, дабрынёй, тонкім лірызмам, глыбокай жыццёвай мудрасцю. Яе вершы простыя і зразумелыя кожнаму, бо напісаны пра тое, што дорага ўсім: каханне, Радзіму, родныя краявіды, бацькоўскі дом. І разам з тым аўтар захапляецца прыгажосцю і адметнасцю іншых краін, дзе ёй пашчасціла пабываць.[3] З’яўляецца ўдзельніцай народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь» з самага пачатку існавацця аб’яднання. Вельмі цесна сябравала з былым яго кіраўніком — Валянцінай Гіруць-Русакевіч.