wd wp Пошук:

Марыя Антонаўна Шакун

Марыя Антонаўна Шакун (13 студзеня 1937, Узбалаць, Валожынскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча. (зараз Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларуская паэтка, настаўніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2014).

Біяграфія

Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школах Валожына і раёна. З 1975 па 1996 гады займала пасаду метадыста і намесніка загадчыка раённага аддзела адукацыі райвыканкама. З 1996 па 2005 Марыя Шакун працавала метадыстам па турысцка-краязнаўчай рабоце ў раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі

Дзяцінства

Бацькі Марыі Антонаўны былі малазямельнымі сялянамі, якія ў 30-х гадах вымушаны былі перасяліцца на хутар. Там пабудавалі дом, дзе і прайшлі дзіцячыя гады паэткі. У сям’і было трое дзяцей: Аляксандр, Ніна і Марыя. Каб пракарміць сям’ю бацька зімой рабіў шафы на продаж. Дзяўчынка расла летуценніцай, часта любіла гуляць за вёскай і любавацца прыродай. Пазней гэта знайшло выйсце ў паэтычных радках. У 1944 годзе пайшла ў школу базавую васьмігадовую Узбалацкую школу. Гэта была пачатковая школа ў доме раскулачанага і вывезенага памешчыка Макрыцкага. Вечарамі, можа раз у тыдзень, у школу прывозілі кіно. Дзяўчынка была актыўнай удзельніцай школьных спектакляў і сцэнак. Пакулькі сярэднюю адукацыю можна было атрымаць толькі ў Валожыне, то ў 1951 годзе Марыя стала вучаніцай сярэдняй школы №1 г. Валожына. У 1954 годзе паэтка скончыла 10 клас з срэбраным медалём (“чацвёрка” стаяла па рускай мове). Пасля заканчэння дзесяцігодкі  ў 1954 годзе Марыя Антонаўна стала студэнткай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.[1]

Уласнае жыццё

Пасля заканчэння універсітэту ў 1959 годзе пачала сваю працоўную дзейнасць у Капусцінскай восьмігадовай школе, Валожынскага раёна ў якасці настаўніцы рускай мовы і літаратуры. Менавіта тут яна сустрэлася са сваім будучым мужам — Паўлам Сяргеевічам Шакуном, які працаваў спачатку інспектарам аддзела адукацыі, а пасля і дырэктарам вышэйназванай школы. Муж паэткі пайшоў з жыцця калі яму было 38 год. Пасля яго смерці Марыя Шакун замуж больш не выйшла. Як напісала паэтка ў сваёй аутабіяграфіі: “Ён быў для мяне вельмі дарагім чалавекам і такім застаўся газаўсёды”.[2] Зараз жанчына жыве ў Валожыне.

Творчасць

Вершы пачала пісаць у юнацтве. Друкуецца з 1977 года у такіх выданнях як: раённая газета «Працоўная слава», «Літаратура і Мастацтва», «Метамарфозы» і інш. Аўтар зборнікаў вершай «Песняй рамонкаў» (2007), «Жыццёвае поле» (2014) і «Мае сцяжыны» (2019). Асобае месца ў паэзіі Марыі Антонаўнны займае тэма прафесіі настаўніка. Паэзія Марыі Шакун кранае шчырасцю, дабрынёй, тонкім лірызмам, глыбокай жыццёвай мудрасцю. Яе вершы простыя і зразумелыя кожнаму, бо напісаны пра тое, што дорага ўсім: каханне, Радзіму, родныя краявіды, бацькоўскі дом. І разам з тым аўтар захапляецца прыгажосцю і адметнасцю іншых краін, дзе ёй пашчасціла пабываць.[3] З’яўляецца ўдзельніцай народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь» з самага пачатку існавацця аб’яднання. Вельмі цесна сябравала з былым яго кіраўніком — Валянцінай Гіруць-Русакевіч.

Узнагароды

Творы

Літаратура

Спасылкі

  1. Марыя Шакун. вершы // Песняй рамонкаў. - 2007. - С. 3-11. - ISBN 978-985-67334-99-4.
  2. Марыя Шакун. вершы // Песняй рамонкаў. - 2007. - С. 3-11. - ISBN 978-985-67334-99-4.
  3. https://museum.moiro.by/%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BE%D0%BD%D1%8B/%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9/%D0%B6%D0%B8%D0%B7%D0%BD%D1%8C-%D0%B2-%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%84%D0%B5%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B8/document-34823.html
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Паэтэсы Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта