wd wp Пошук:

Марыя Іванаўна Шалупкіна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шалупкіна. Марыя Іванаўна Шалупкіна (нар. 15 ліпеня 1913, в. Бржэзова, Лёзненскі раён — 10 лістапада 1996) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

З 1943 года працавала паляводам, жывёлаводам, звеннявой па вырошчванні лёну, у 1958—1970 гадах — брыгадзір комплекснай брыгады калгаса «Новае жыццё» Лёзненскага раёна.

З’яўлялася ініцыятарам ўкаранення навукова абгрунтаванай сістэмы ўгнаення палёў, сартавога насенняводства і высокай культуры земляробства.

За поспехі ў павелічэнні вытворчасці ільнопрадукцыі і ўкараненне перадавой тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Шалупкінай М. І. у 1966 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

На Алеі Славы ў гарадскім пасёлку Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар М. І. Шалупкінай[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Шалупкіна Марыя Іванаўна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня