wd wp Пошук:

Марыя-Тэрэза Савойская

Марыя-Тэрэза Савойская (фр.: Marie Thérèse de Sardaigne, італ.: Maria Teresa di Savoia) (31 студзеня 1756, Турын, Сардзінскае каралеўства — 2 чэрвеня [6] 1805, Грац, Аўстрыйская імперыя) — прынцэса Сардзінская і П’емонцкая, жонка Шарля дэ Бурбона, графа дэ Артуа, самага малодшага ўнука караля Францыі Людовіка XV, які праз 19 гадоў пасля яе смерці стаў каралём Францыі Карлам X.

Біяграфія

Марыя Тэрэза Савойская была пятым дзіцем і трэцяй дачкой караля Сардзініі Віктара Амадэя III і яго жонкі каралевы Марыі Антоніі Бурбонскай, Інфанты Іспанскай. Яе бабуляй і дзядулем па бацькаўскай лініі былі кароль Сардзініі Карл Эмануіл III і яго жонка Паліксена Крысціна Гесэн-Ротэнбургская. Паліксена была дачкой Эрнста Леапольда, ландграфа Гесэн-Ротэнбургскага. Яе бабуляй і дзядулем па матчынай лініі былі кароль Іспаніі Філіп V і яго другая жонка Елізавета Фарнезэ.

16 лістапада 1773 Марыя-Тэрэза выйшла замуж за Шарля дэ Бурбона, графа дэ Артуа; яе сястра, Марыя-Жазэфіна, выйшла замуж за яго брата, Луі-Станісласа графа Праванскага, двума гадамі раней. Шарлю д’Артуа першапачаткова было прызначана жаніцца на прынцэсе Кандэ, і ён быў эмацыйна і духоўна бліжэй да сваёй іншай ятроўцы, Марыі Антуанэты Аўстрыйскай; яго шлюб з Марыяй-Тэрэзай не здолеў зацікавіць ні нявесту, ні жаніха. Яна была адной з найбольш нелюбімых і непапулярных фігур пры французскім двары ў той час, хоць яна пазбегла горшых нападак і паклёпу, накіраваных на Марыю Антуанэту. Граф і графіня д’Артуа пасля нараджэння дзяцей фактычна не жылі адзін з адным.

У Марыі Тэрэзы Савойскай і графа д’Артуа было чацвёра дзяцей, апошняя прамая лінія старэйшай галіны Бурбонаў:

Графіня дэ Артуа бегла з Францыі разам са сваім мужам у 1789, пасля пачатку Французскай Рэвалюцыі. Марыя-Тэрэза памерла ў выгнанні ў Грацы ў 1805. Паколькі яна памерла перш, чым яе муж стаў каралём Францыі пад імем Карл X, яна не стала каралевай і была пахавана пад імем графіні д’Артуа. Марыя-Тэрэза Савойская была пахавана ў Імператарскім маўзалеі побач з саборам Граца.

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. Maria Teresa di Savoia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Maria Theresia von Savoyen // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Ангулемскій Герцогъ, Лудовикъ Антоній Бурбонъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 264–265.
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. An online Gotha Архівавана 20 лютага 2009.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турыне
Катэгорыя·Памерлі ў 1805 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1756 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грацы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бурбоны
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Грацы
Катэгорыя·Савойская дынастыя
Катэгорыя·Савойская дынастыя