wd wp Пошук:

Марыу дэ Са-Карнейру

Марыу дэ Са-Карнейру (парт.: Mário de Sá-Carneiro; 19 мая 1890, Лісабон — 26 красавіка 1916) — партугальскі паэт і празаік, адзін з заснавальнікаў новай, мадэрнісцкай, літаратуры ў Партугаліі, яскравы прадстаўнік пакалення «Арфея».

Біяграфія

Нарадзіўся ў заможнай сям’і. Маці хлопчыка памерла, калі яму было 2 гады, і бацька аддаў сына на выхаванне дзядулю і бабулі ў маёнтак Вікторыя на ўскрайку Лісабона, дзе Марыю правёў большую частку свайго дзяцінства.

Першыя вершы пачынае пісаць у 12 гадоў, у 15 перакладае Віктора Гюго, у 16 — Гётэ і Шылера. Удзельнічае ў школьных літаратурных выданнях, піша п’есу «Сяброўства» разам са школьным сябрам, самазабойства якога правакуе ў Марыу першы глыбокі эмацыянальны крызіс.

У 1912 г. Марыу па просьбе бацькі паступае на юрыдычны факультэт Каімбрскага ўніверсітэта, дзе знаёміцца з будучым найлепшым сябрам і паплечнікам — паэтам Фернанду Песоа. Але, расчараваўшыся ў «горадзе студэнтаў», у тым жа годзе пераводзіцца ў Сарбонскі універсітэт і перад ад’ездам выдае свой першы зборнік апавяданняў «Пачатак», які крытычна ўспрымаецца ў літаратурных колах Партугаліі.

У Парыжы Карнейру канчаткова пакідае спробы заняцца вывучэннем юрыспрудэнцыі і з галавой кідаецца ў літаратурны і мастацкі вір апошніх дзён belle époque, захапляецца паэтыкай кубізму і футурызму, ідэяй яе ўвасаблення ў Партугаліі.

У 1913 г. па вяртанні ў Лісабон выдае зборнік вершаў «Рассейванне» (Dispersão) і кароткі раман «Прызнанне Лусіа» (A Confissão de Lúcio), разам з Песоа і іншымі аднадумцамі пачынае працу над часопісам авангарду «Арфей», два нумары якога выйшлі з друку ў 1915 годзе і адразу выклікалі скандал і абурэнне ў кансерватыўных інтэлектуальных колах Лісабона і сталіся рэвалюцыяй у партугальскай паэзіі. Выходзіць з друку зборнік кароткіх апавяданняў «Неба ў агні» (Céu em Fogo).

У тым жа годзе Марыу таемна вяртаецца ў Парыж, але, пазбаўлены фінансавай падтрымкі з боку бацькі, хутка даходзіць да паўгалоднага існавання. Стан яго псіхічнага здароўя пачынае рэзка пагаршацца, паэт перажывае глыбокую дэпрэсію. Вершы гэтага перыяду і лісты да Ф. Песоа поўныя змрочных выказванняў пра смерць і самазабойства. 26 красавіка 1916 г. у гатэлі «Ніца» у раёне Манмартр Карнейру заканчвае жыццё самагубствам, даслаўшы перад рашучым крокам свае неапублікаваныя вершы Фэрнанду Пэсоа, якія пабачаць свет у 1937 годзе пад назвай «Залатыя знакі» (Indícios de Oiro).

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Mário de Sá-Carneiro // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 26 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Партугаліі
Катэгорыя·Самазабойцы, якія прынялі яд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Паэты-самазабойцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Партугаліі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных