wd wp Пошук:

Марыс дэ Вламінк

Марыс дэ Вламінк (фр.: Maurice de Vlaminck; 4 красавіка 1876, Парыж11 кастрычніка 1958) — французскі жывапісец і графік. Прадстаўнік фавізму.

Самавучка. Фарміраваўся пад уплывам В. ван Гога і П. Сезана. Раннія творы (пач. XX ст.) дынамічныя па кампазіцыі, напружана-кантрастныя і крыкліва-зыркія па колеры і пейзажы: «Чырвоныя дрэвы», «Дом пад дрэвам», «Цырк», «Нацюрморт з яблыкамі» (усе 1906), «Баркі на Сене» (1907), «Буксір каля Шату» (1908), «Кветкі» (1909); партрэт «А. Дэрэна» (1905), «Аўтапартрэт» (1912) і інш. Творам 1920—30-х г. («Руэй-ла-Гадэльер», «Царква ў Авер-сюр-Уаз. Памяці ван Гога») уласціва драматычная экспрэсія, змрочны каларыт. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі (гравюры на дрэве «Жаночая галава», «Аржэнтоль», літаграфія «Сен-ле-Таверні» і інш.).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Maurice de Vlaminck
  3. Вламинк Морис де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Вламинк Морис де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Maurice de Vlaminck // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article3088
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Эр і Луар