wd wp Пошук:

Марына Сяргееўна Вязоўская

Марына Сяргееўна Вязоўская (укр.: Мари́на Сергі́ївна В’язо́вська; нар. 2 снежня 1984, Кіеў, УССР) — украінскі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (Інстытут матэматыкі НАН Украіны, 2010), Dr. rer. nat.[de][к. 1](Бонскі ўніверсітэт, 2013). З’яўляецца аўтарам рашэння задачы аб ўпакоўцы шароў у васьмімернай прасторы.

Біяграфія

Расла ў Кіеве, вучылася ў Кіеўскім прыродазнаўча-навуковым ліцэі № 145, прымала ўдзел у алімпіядах па матэматыцы. Вучылася на механіка-матэматычным факультэце Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі[8]. Кожны год займала прызавыя месцы на Міжнароднай студэнцкай алімпіядзе па матэматыцы у 2002—2005 гадах, заваяваўшы першыя прызы ў 2002 і 2005 гадах[9]. Пасля гэтага працягнула навучанне ў Германіі і атрымала ступень магістра ў Кайзерслаўтэрне[8] у 2007 годзе.

У маі 2010 года абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце матэматыкі НАН Украіны на тэму «Няроўнасці для паліномаў і рацыянальных функцый і квадратурныя формулы на сферы». У 2013 годзе атрымала доктарскую ступень (Dr. rer. nat.[de]) ў Бонскім універсітэце. Яе доктарская дысертацыя «Мадулярныя функцыі і спецыяльныя цыклы» (англ.: Modular Functions and Special Cycles) напісана пад кіраўніцтвам Дона Цагіра і звязаная з аналітычнай тэорыяй лікаў.

Служыла постдоктарскім даследчыкам у Берлінскай матэматычнай школе і Берлінскім універсітэце імя Гумбальта[10].

У цяперашні час — ардынарны прафесар у Федэральнай політэхнічнай школе Лазаны, Швейцарыя.

Задача аб ўпакоўцы шароў

У 2016 годзе Вязоўская вырашыла задачу аб ўпакоўцы шароў ў васьмімернай прасторы і, у суаўтарстве, — у 24-мернай. Раней задача ўпакоўкі шароў была вырашана толькі для прастор з трыма і менш вымярэннямі, а рашэнне трохмернага выпадку (гіпотэзы Кеплера) было выкладзена на 300 старонках тэксту з выкарыстаннем 50 000 радкоў праграмнага кода. Разам з тым, рашэнне Вязоўскай васьмімернага выпадку займае ўсяго 23 старонкі і з’яўляецца «ашаламляльна простым»[10]. На даследаванне гэтай задачы Вязоўскую натхніў Кіеўскі матэматык Андрэй Бандарэнка. Над рашэннем яна працавала два гады ў Берліне. За рашэнне задачы ўпакоўкі шароў Марыне Вязоўскай ў 2016 годзе прысуджана прэстыжная прэмія Салема[11].

Абраныя працы

Асабістае жыццё

Муж — фізік. Ёсць сын[12].

Узнагароды і прэміі

Заўвагі

  1. Doktor der Naturwissenschaften (Dr. rer. nat., бел. доктар прыродазнаўчых навук) з’яўляецца навуковай ступенню ў Германіі, якая прызнаецца эквівалентнай беларускаму званню кандыдат навук.

Зноскі

  1. Українка Марина Вязовська - друга жінка, яка отримала найпрестижнішу математичну нагороду // BBC News Online — 2022. Праверана 13 ліпеня 2022.
  2. An EPFL mathematician is awarded a Fields Medal // Федэральная політэхнічная школа Лазаны — 2022. Праверана 14 ліпеня 2022.
  3. MacTutor History of Mathematics archive
  4. https://www.heidi.news/sciences/en-quoi-consistent-les-travaux-de-maryna-viazovska-primee-par-le-prix-latsis Праверана 23 верасня 2020.
  5. https://scholar.google.com/citations?hl=ru&user=KntSJpQAAAAJ&view_op=list_works
  6. https://day.kyiv.ua/uk/article/cuspilstvo/nayprostisha-nauka
  7. https://day.kyiv.ua/uk/article/cuspilstvo/nayprostisha-nauka Праверана 14 ліпеня 2022.
  8. 1 2 Анна Синящик. Упакуй шары. Как украинский математик Марина Вязовская вырвалась из трёхмерного гетто(руск.)  // Фокус: журнал. — 2016.
  9. Официальные результаты Международной студенческой олимпиады по математике: 2002, 2003, 2004, 2005 (англ.) .
  10. 1 2 Sphere Packing Solved in Higher Dimensions(англ.)  // Quanta: Magazine. — 2016.
  11. Henry Cohn, A Conceptual Breakthrough in Sphere Packing, Notices of the American Mathematical Society, 64(2), 2017, pp. 102—115. (англ.)
  12. Олеся Яремчук. Марина В’язовська(укр.)  // TheUkrainians. — 03.11.2016.
  13. Breakthrough Prize — Breakthrough Prize — «The Oscars Of Science» — Celebrates Top Achievements In Physics, Life Sciences & Mathematics, Awards $22 Million In Prizes…

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Геометры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Жанчыны-матэматыкі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі Украіны
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары прыродазнаўчых навук
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве