wd wp Пошук:

Марына Анатольеўна Палей

Марына Анатольеўна Палей (руск.: Мари́на Анато́льевна Пале́й; 1 лютага 1955, Ленінград) — руска-галандская пісьменніца, паэтка, сцэнарыст, публіцыст і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзілася 1 лютага 1955 года ў Ленінградзе.

У 1978 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную медыцынскую акадэмію імя І. І. Мечнікава, працавала доктарам.

У 1985 годзе паступіла на аддзяленне крытыкі ў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага, якое скончыла з адзнакай ў 1991 годзе. З 1995 года пражывае ў Нідэрландах.

Член Нідэрландскага саюза пісьменнікаў і перакладчыкаў, Федэрацыі кінематаграфістаў Еўропы[1].

Творчасць

Пачала публікаваць літаратурную крытыку ў 1987 годзе. У 1989 годз апублікаваны першы твор у прозе — кароткае апавяданне «Кампазіцыя на чырвоным і сінім» («Собеседник», штотыднёвы дадатак да газеты «Комсомольская правда»). Аднак вядомасць ёй прынесла аповесць «Яўгеша і Аннушка», надрукаваная ў 1990 годзе ў часопісы «Знамя». У 1991 годзе часопіс «Новый Мир» апублікаваў яшчэ больш яркую аповесць Марыны Палей — «Кабірыя з Абводнага канала». У тым жа годзе ў Маскве выйшла яе першая кніга — «Аддзяленне прапалых».

У 1995 годзе на Ратэрдамскім фестывалі Story International Festival Палей атрымала тытул Russische Stijlprinses (Руская прынцэса стылю).

У 1998 годзе ў пецярбургскай серыі «Майстар» была надрукавана яе другая кніга — «Радовішча ветру» (своеасаблівы творчы вынік «расійскага» перыяду).

Затым рушылі ўслед кнігі: «Long Distance, або Славянскі акцэнт» (2000, Вагриус) і раман «Ланч» (2000, Инапресс), а таксама раман «Кляменс» (2007, Время).

Проза Марыны Палей перакладзена на англійскую, французскую, фінскую, нарвежскую, нямецкую, шведскую, італьянскую, нідэрландскую, славацкую, славенскую, эстонскую, латышскую і японскую мовы. Сама яна перакладае паэзію з італьянскай, нідэрландскай, новагрэчаскай, англійскай і славенскай моў, а таксама фламандскую прозу.

Фармуючы арыгінальны і цэласны арт-стыль, арганічна злучае выкананне сваіх тэкстаў з музыкай і фотавыявамі. На гэтых выявах выступае як «аб’ект разнастайных іміджаў». Стварае ўласны арт-перфоманс у жанры «one-person-show».

Бібліяграфія

Проза і драматургія

Кнігі на рускай мове

Анталогіі на рускай мове

Кнігі на замежных мовах

Іншыя публікацыі на замежных мовах

Паэзія

Кнігі паэзіі на рускай мове

Анталогіі і альманахі на рускай мове

Публікацыі на замежных мовах

Узнагароды

Зноскі

  1. Books by Marina Palei
  2. «Cabiria from the Bypass» by Marina Palei (translation from the Russian)
  3. «Русскую премию» вручили писательнице из Нидерландов
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на рускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Паэты Нідэрландаў
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі