wd wp Пошук:

Марына Аляксандраўна Арзамасава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арзамасава. Марына Аляксандраўна Арзамасава (нар. 17 снежня 1987, Мінск, БССР) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на 800 метраў. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Бацька — Аляксандар Катовіч, займаўся скачкамі ў вышыню; маці — Равіля Аглетдынава, чэмпіёнка Еўропы і СССР у бегу на сярэднія дыстанцыі. Калі Марыне было 11 гадоў маці загінула, і яна пераехала жыць у Калінінград да матуліных сяброў — сям’і трэнераў — Аляксандра і Надзеі Гадзіятавых. Пасля заканчэння 10 класа пераехала назад у Мінск, каб скончыць школу. Затым закончыла юрыдычны факультэт БДУ.

На Чэмпіянаце свету 2011 — 21-я, Чэмпіянаце свету 2012 — 8-я, Чэмпіянаце Еўропы 2012 — 4-я. Стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 800 метраў (2014). Чэмпіёнка свету ў бегу на 800 метраў (2015).

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі бег 800 метраў[3].

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняла 7 месца на дыстанцыі 800 м 1.59,10[4].

Замужам, мае дачку. Лейтэнант ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.[5]

Зноскі

  1. Marina Arzamasova // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  2. http://noc.by/ii-evropeyskie-igry/team/Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь.
  3. Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
  4. Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 23 сакавіка 2018.
  5. http://nashaniva.by/?c=ar&i=134147

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Лёгкаатлеты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў