wd wp Пошук:

Марцін Вайнэк

Ма́рцін Ва́йнэк (ням.: Martin Weinek; нар. 1964, Леабен, Аўстрыя) — акцёр тэатра і кіно, вядомы па ролі інспектара Фрыца Кунца ў тэлесерыяле «Камісар Рэкс».

Біяграфія

У 19831986 Вайнэк вывучаў акцёрскае майстэрства пад кіраўніцтвам прафесара Ёста, потым граў у розных венскіх тэатрах. У кіно дэбютаваў у эпізадычнай ролі ліфцёра ў фільме Паслясезонне (ням.: Nachsaison).

Праз год акцёр прыняў удзел у тэатральным фестывалі ў Рэклінгхаўзене, дзе згуляў адну з галоўных роляў у спектаклі Гяорга Мітэндрайна Der Lechner Edi schaut ins Paradies па п’есе Юры Сойфера. Вайнэк таксама зняўся ў фільме рэжысёра Дзітэра Бернера «смеццеманія» ў ролі смеццеўборшчыка.

У 19881989 Вайнэк гуляе ў тэатры імя Юры Сойфера ў Вене, а таксама ў іншых невялікіх трупах, дзе таксама выступае ў ролі рэжысёра, пастаноўшчыка, прадзюсара. Пасля здымак у 1989 у серыяле Calafati Joe ён атрымаў пасаду кіраўніка Гернальзерскага тэатра ў Вене. З 1999 грае ролю інспектара Кунца ў тэлесерыяле «Камісар Рэкс», якая прынесла яму сусветную вядомасць. Здымаецца таксама і ў іншых фільмах.

У вольны ад здымак час акцёр разам з жонкай Евай займаюцца вінаробствам. Супругі валодаюць вінаграднікам плошчай у шесць гектараў непадалёк ад Хайлігенбруна.

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў зямлі Штырыя
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Асобы