wd wp Пошук:

Марціньш Стакіс

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Марціньш Стакіс лат.: Mārtiņš Staķis; нар. 4 ліпеня 1979, Тукумс) — латвійскі палітык і прадпрымальнік, мэр Рыгі (з 2020).

Біяграфія

Нарадзіўся 4 ліпеня 1979 года ў Тукумсе ў сям’і музыкаў і настаўнікаў спеваў Юрыса і Дагніі Стакісаў. Ранняе дзяцінства правёў у Даўгаўпілсе, дзе яго бацькі вучыліся на музычна-педагагічным факультэце Даўгаўпілскага педінстытута. У 1984 годзе сям’я пераехала ў мястэчка Тумэ ў наваколлі Тукумса. Пачаў вучыцца ў вясковай школе, потым перавёўся ў Тукумскую сярэднюю школу № 1, якую скончыў у 1997 годзе.

Паступіў на эканамічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта і адначасова пачаў працаваць у фірме аптовага гандлю алкагольнымі напоямі Mono. Потым перайшоў у гандлёвую сетку перыёдыкі Narvesen, якая тады стваралася.

З 6 лістапада 2018 года па 5 чэрвеня 2020 года з’яўляўся дэпутатам Сейма Латвіі.

У кастрычніку 2020 года абраны мэрам Рыгі[2].

24 мая 2021 года разам з Міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам замяніў чырвона-зялёны сцяг на бела-чырвона-белы з Пагоняй у цэнтры Рыгі на месцы, дзе былі ўсталяваны сцягі краін-удзельніц чэмпіянату свету па хакеі. «Сярод сцягоў чэмпіянату па хакеі мы падымаем сцяг Свабоднай Беларусі! Гэты сцяг мне даверылі палітычныя ўцекачы з Беларусі. Сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!» — напісаў ён ў сябе ў Twitter[3].

Зноскі

  1. http://titania.saeima.lv/Personal/Deputati/Saeima13_DepWeb_Public.nsf/0/3151404CDC7B6F3AC22583320029E475/?OpenDocument&lang=ENСейм Латвіі. Праверана 9 лістапада 2018.
  2. Мэром Риги избран Мартиньш Стакис
  3. У цэнтры Рыгі, дзе адбываецца чэмпіянат сьвету па хакеі, дзяржаўны беларускі сьцяг замянілі на бел-чырвона-белы. ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Латвіі
Катэгорыя·Кіраўнікі Рыгі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Латвіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня