wd wp Пошук:

Сейм Латвіі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сойм.

Сейм Латвіі (Саэйма, латыш. Saeima) — аднапалатны парламент Латвіі, складаецца з 100 дэпутатаў, абраных грамадзянамі Латвіі па 5 акругах — Рыжскай, Відземскай, Латгальскай, Земгальскай і Курземскай. Устаноўленая перыядычнасць выбараў — раз у 4 гады (да Шостага Сейма — раз у 3 гады), выбары праходзяць у першую суботу кастрычніка (акрамя выбараў Пятага Сейма). Сістэма выбараў — прапарцыйная (да 10 Сейма). Для ўдзелу ў размеркаванні месцаў спіс павінен пераадолець 5 % бар’ер (да выбараў Пятага Сейма бар’ера не было, пры іх ён складаў 4 %). Старшыня Сейма на дадзены момант — Інара Мурніецэ.

Гісторыя

Упершыню Сойм быў абраны ў 1922 г., а да таго часу ролю вышэйшай заканадаўчай улады выконваў Устаноўчы сход. Аднапалатны парламент абіраўся на 3 гады ва ўсеагульных, непасрэдных, прапарцыйных і роўных выбарах. Характэрная рыса латвійскай выбарчай сістэмы ў міжваенны час — адсутнасць працэнтнага бар’еру ў дачыненні да партый, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Гэта давала магчымасць трапіць у парламент нават нешматлікім і нядаўна створаным палітычным рухам. Наступствам было тое, што палітычны склад Сейма характарызаваўся наяўнасцю шматлікіх дробных партыйных фракцый, якія былі новымі і пазбаўленымі адпаведнага палітычнага досведу. У выніку чарговыя выбары прыносілі ўсё большую колькасць выбарчых спісаў, што ўскладняла стварэнне ўрада або прадвызначала яго кароткае існаванне, бо партыйныя кааліцыі былі кволымі і хутка распадаліся[1].

Храналогія скліканняў

Зноскі

  1. Łossowski, P. Kraje bałtyckie na drodze od demokracji parlamentarnej do dyktatury (1918—1934) / Piotr Łossowski; Polska Akademia Nauk, Instytut Historii. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1972. — 303 s. — S. 53.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Палітыка Латвіі
Парламенты паводле краін
Дзяржаўны лад Латвіі