wd wp Пошук:

Марцэлін Коміт

Марцэлін Коміт (лац. Marcellinus Comes) (памёр пасля 534 г.) — візантыйскі гісторык, які склаў хроніку, якая ахоплівае перыяд ад узыходжання на прастол імператара Феадосія I (379 г.) да першых гадоў валадарання імператара Юстыніяна I (534 г.).

Біяграфія

Пра жыццё Марцэліна Коміта вядома мала. Хоць ён нарадзіўся ў Ілірыі, Марцэлін усё свядомае жыццё пражыў у Канстанцінопалі. Ён быў блізкі да Юстыніяна I яшчэ тады, калі той быў спадчыннікам прастола. Пры Юстыніяне I Марцэлін займаў шэраг прыдворных пасад. У сваёй «Хроніцы» Марцэлін Коміт апісвае выключна падзеі, якія адбываліся ва ўсходняй часткі былой Рымскай імперыі, асаблівую ўвагу надаючы здарэнням у сталіцы Візантыі і гісторыі Хрысціянскай Царквы на Усходзе. «Хроніка» Марцэліна была працягнута ананімным аўтарам да 566 г. (падзеі з 548 г. з’яўляюцца толькі пералікам індыктаў). Касіядор (Institutiones Divinarum, XVII) згадвае яшчэ пра два сачыненні Марцэліна, якія да нас не дашлі (у тым ліку апісанні Канстанцінопаля і Іерусаліма).

Выданні

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 16 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 534 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі VI стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыкі Візантыі
Катэгорыя·Лацінскія гісторыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных