wd wp Пошук:

Марфеміка

Марфе́міка — раздзел мовазнаўства, які вывучае структуру слова, яго структурныя часткі — марфемы, іх віды, будову і спалучальнасць у слове ці словаформе.

Гісторыя марфемікі

У самастойную галіну навукі марфеміка вылучылася толькі ў 60-80-ыя гг. XX ст. Дагэтуль марфеміка ўкроплівалася ў марфалогію ці этымалогію.

Прадмет даследавання марфемікі

Прадмет даследавання — марфемная будова слова і структурныя часткі слова (марфемы). Пры гэтым марфемная будова слова вывучаецца адначасова і з фармальнага, і з семантычнага боку.

Задачы марфемікі

Задачы марфемікі:

Сувязь марфемікі з іншымі раздзеламі мовазнаўства

Сувязь са словаўтварэннем

Сувязь марфемікі са словаўтварэннем асабліва цесная. Сувязным звяном паміж імі з’яўляецца слова. Марфемы існуюць толькі ў складзе слова і выдзяляюцца толькі са словаў, а ўтварэнне новых словаў адбываецца на базе словаў і марфем.

Сувязь з лексікалогіяй

Кожнае новае ўтворанае слова ўключаецца ў лексічны слоўнік мовы, а лексічны слоўнік мовы — аб’ект даследавання лексікалогіі.

Сувязь з марфалогіяй

Кожнае слова належыць да пэўнай часціны мовы. Вывучэннем часцін мовы займаецца марфалогія. Кожная часціна мовы мае свае ўніверсальныя і спецыфічныя марфемы, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні новых словаў.

Сувязь з арфаграфіяй

Адзін з сучасных прынцыпаў беларускай арфаграфіі называецца марфалагічны. Ён патрабуе графічнай аднастайнасці перадачы марфем на пісьме незалежна ад іх вымаўлення.

Сувязь з фанетыкай

Спалучэнне марфем у слове заснаванае на фанетычных законах і суправаджаецца фанетычнымі з’явамі (чаргаванне).

Сувязь з этымалогіяй

У працэсе гістарычнага развіцця мовы марфемная структура словаў можа змяняцца (спрошчвацца).

Сувязь з сінтаксісам

На базе словазлучэнняў утвараюцца складаныя словы.

Сувязь з фразеалогіяй

Ад устойлівых выразаў утвараюцца словы (скаліць зубы — скалазуб).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Словаўтварэнне
Катэгорыя·Марфалогія мовы