wd wp Пошук:

Маруна прамастаячая

Маруна прамастаячая[3][4] (Galium album) — від раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Судане.

Апісанне

Шматгадовая трава даўжынёй 30-100 см. Сцябло узыходзячае, галінастае, 4-вугольнае, вузлы апухлыя, голыя. Лісце: звычайна 6-8 ў коле, сядзячае; ліставыя пласціны ад ланцэтных да лінейна доўгіх, найшырэйшыя на кончыку, 10-30 × 1.5—5 мм[5][4].

Суквецце — шырокая, досыць няшчыльная мяцёлка. Вяночак колападобны, ад белай да жаўтлява-белай афарбоўкі, 4-пялёсткавы. Чашачка адсутнічае. Тычынак 4. Плод 2-часткавы, голы, амаль бліскучы, чырванавата-карычневы схізакарп; карпелі даволі сферычныя, 1 мм шырынёй[5][4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Судане[6].

Ва Украіне расце на сухіх лугах, па ўзлесках, каля дарог — на ўсёй тэрыторыі[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Galium erectum Huds.
  4. 1 2 3 4 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 262. (руск.) (укр.)
  5. 1 2 luontoportti.com. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Маруна
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Афрыкі