Марсель Эмэ (фр.: Marcel Aymé, 29 сакавіка 1902, Жуаньі, Ёна — 14 кастрычніка 1967, Парыж) — французскі пісьменнік, празаік і драматург, аўтар камедый, раманаў, казак і навел.
Марсель Эмэ пакінуў велізарную творчую спадчыну: 17 раманаў, некалькі зборнікаў апавяданняў, п’ес, казак, сцэнарыяў. Па матывах яго твораў былі зняты шматлікія фільмы, такія як «Стол для памерлых» Анры Вернёя, «Уран» Клода Беры, «Праз Парыж» Клода Атан-Лара і іншыя.