Маро́ськаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Мароські.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лебедзеўскага сельсавета[1].