wd wp Пошук:

Марк Уэбер

Марк Алан Уэбер (англ.: Mark Alan Webber, нар. 27 жніўня 1976) — аўстралійскі аўтагоншчык, пілот Формулы-1.

Біяграфія

Марк нарадзіўся ў Куінбіяне (Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія). Яго бацька, Алан, быў прадаўцом матацыклаў.

З 1991 года Уэбер выступаў у картынгу, выйграў мясцовы чэмпіянат у 1993 годзе. Адначасова з гэтым працаваў інструктарам па ваджэнні. Выступы Марка былі заўважаныя камандай Van Diemen, якая ўзяла яго ў брытанскую Формулу Форд. Уэбер стаў другім у серыі ў 1996 годзе і заваяваў тытул «Навічок Года». У 1997 годзе - чацвёртае месца ў серыі Формула-3. Каманда Alan Docking Racing, за якую ён выступаў, адчувала фінансавыя праблемы, таму Уэбер пагадзіўся на пераход у гонкі кузаўных аўтамабіляў. Ён прыняў удзел у чэмпіянаце FIA GT за Mercedes ў 1998 годзе. На наступны год стартаваў за тую ж каманду ў 24 гадзін Ле-Мана, дзе трапіў у сур’ёзную аварыю - яго машыну перавярнула паветраным патокам на прамой - і вырашыў пакінуць кузаўны чэмпіянат і вярнуцца ў «Формулу».

У 2000-х гадах Марк паспяхова выступаў у Формуле-3000, атрымаўшы цэлы шэраг перамог. У 2000 ён стаў трэцім у серыі, а ў 2001 - другім пасля Джасціна Уілсана. Таксама ён стаў тэст-пілотам «Arrows», галоўным спонсарам якіх у той перыяд была кампанія Пола Стодарта European.

Зноскі

Спасылкі

Спартыўныя дасягненні
Папярэднік:
Кевін МакГэрыці
Пераможца Фестывалю Формулы-Форд
1996
Пераемнік:
Джэкі ван дэр Эндэ
Узнагароды
Папярэднік:
Фернанда Алонса
Прэмія імя Ларэнца Бандзіні
2006
Пераемнік:
Феліпэ Маса
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Jaguar
Катэгорыя·Пераможцы Гран-пры Формулы-1
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Аўтагоншчыкі Аўстраліі
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Williams
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1 паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтагоншчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Red Bull
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Minardi
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новым Паўднёвым Уэльсе
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1 з Аўстраліі
Катэгорыя·Пілоты 24 гадзін Ле-Мана