wd wp Пошук:

Марк Сяргеевіч Харытонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Харытонаў.

Марк Сяргеевіч Харытонаў (руск.: Марк Серге́евич Харито́нов; нар. 30 жніўня 1937, Жытомір, Украінская ССР) — рускі пісьменнік, эсэіст, паэт і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 жніўня 1937 года ў Жытоміры ў сям’і служачых. У 1960 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам, адказным сакратаром у шматтыражнай газеце, рэдактарам у выдавецтве. З 1969 года — свабодны літаратар, зарабляў у асноўным перакладамі.

У цяперашні час жыве ў Маскве.

Творчасць

Прозу піша з 1963 года, у друку дэбютаваў як празаік аповесцю «Дзень у лютым». Першая кніга (зборнік аповесцяў таго ж назвы) выйшла ў 1988 годзе. Член Саюза пісьменнікаў Расіі і рускага ПЭН-клуба.

З 2002 года вершы друкаваліся ў часопісах «Знамя», «Арион», «Иерусалимский журнал», «Зарубежные записки».

Перакладаў з нямецкай творы Томаса Мана, Стэфана Цвэйга, Франца Кафкі, Эліяса Канеці, Германа Гесэ і іншых.

Проза і эсэістыка Харытонава перакладзеная на англійскую, французскую, чэшскую, нямецкую, галандскую, партугальскую, кітайскую, японскую, шведскую, сербскую і венгерскую мовы.

Бібліяграфія

Аповесці

Раманы

Зборнікі апавяданняў

Зборнікі эсэ

Вершы

Лісты

Узнагароды

Зноскі

  1. Mark Sergejewitsch Charitonow // Brockhaus Enzyklopädie

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі МПДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Паэты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытоміры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных