wd wp Пошук:

Марк Максімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Максімовіч. Марк Максімо́віч (22 чэрвеня 1974, Гродна, БССР) — беларускі мастак, сябра Беларускага культурна асветніцкага цэнтра ў Познані. Займаецца жывапісам і выцінанкай. Заснавальнік майстроўні і галерэі «Марк Максімовіч Артэльер». Аўтар сімвала Беларускага культурна асветніцкага цэнтра ў Познані. Жыве і працуе ў Познані.

Біяграфія

У 1989 пачаў навучанне ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава, але ў 1992 адлічаны за «маляванне не па-беларуску». У тым жа годзе пераехаў у Польшчу, дзе скончыў Пазнаньскую акадэмію мастацтваў на аддзяленні жывапісу (1997). У Польшчы ўдзельнічаў у міжнародных пленэрах. Творы Максімовіча знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, ЗША і г.д.

Кніжны дэбют адбыўся ў 2009 годзе. У выдавецтве «Белы Крумкач» выйшла кніга «Вечны Каляндар», з ілюстрацыямі Марка Максімовіча. Выданне змяшчае выцінанкі аўтара.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Пазнаньскага ўніверсітэта мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта