wd wp Пошук:

Марк Кермад

Марк Кермад (англ.: Mark Kermode; нар. 2 ліпеня 1963) — англійскі кінакрытык і сябар Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў. Працуе з часопісам «Sight & Sound[en]», газетай «The Observer[en]» і «BBC Radio 5 Live», дзе вядзе перадачу «Kermode and Mayo’s Film Reviews[en]» разам з Сайманам Маё.

Меркаванне Кермада аб фільмах часта не супадае з грамадскім. Да прыкладу, яму не спадабаліся ўсе часткі «Піратаў Карыбскага мора[en]», тры часткі «Трансформераў[en]» і сага «Зорныя войны», якую ён апісаў як вульгарную інфантылізацыю змрочнага жанру сур’ёзнай навуковай фантастыкі, на якой ён вырас[2]. Ён таксама выказваў сваю незадаволенасць рэжысёрам Крысам Каламбусам, назваўшы яго «рэжысёрам-бухгалтарам», і даў негатыўныя адзнакі першым двум фільмам пра Гары Потэра, якія той рэжысіраваў. Аднак ён прызнаўся, што апошнія фільмы яму пачалі падабацца[3]. Кермад таксама не хавае свайго непрымання 3D-фільмаў, асабліва трэнду падгонкі звычайных фільмаў да 3D[4].

У верасні 2013 года ён быў прызначаны галоўным крытыкам «The Observer[en]»[5].

У апытанні «Sight & Sound[en]» на спіс найлепшых фільмаў Кермад абраў наступныя 10 карцін: «Бразілія», «Лабірынт фаўна», «Д’яблы[en]», «Экзарцыст[en]», «Гэтае цудоўнае жыццё», «Мэры Попінс[en]», «Сёмая пячатка[en]», «Вочы без твару[en]», «А цяпер не глядзі[en]», «Лесвіца ў неба[en]»[6].

Зноскі

  1. Companies House — 1988. Праверана 13 снежня 2021.
  2. 2007: a scorching new space odyssey (нявызн.). Guardian (25 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012.
  3. Mark Kermode and Simon Mayo’s Film Reviews (нявызн.). BBC. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012.
  4. No, your eyes aren’t deceiving you – 3D really is a con (нявызн.). Guardian (11 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012.
  5. Mark Kermode is new Observer film critic (нявызн.). BBC News (18 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2014.
  6. Mark Kermode - BFI (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 20142014-05-14. Праверана 22 жніўня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Манчэстэрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кінакрытыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня