Марк-Антуан Шарпанцье (фр.: Marc-Antoine Charpentier; 1643 — 24 лютага 1704, Парыж) — французскі кампазітар, спявак (кантратэнар), тэарэтык музыкі.
У творчай спадчыне Шарпанцье пераважае духоўная музыка: імшы, кантаты, Tenebrae (Leçons de Ténèbres), магніфікаты, гімны, матэты, псалмы і сачыненні іншых жанраў (агулам каля 500 твораў). Сярод твораў для музычнага тэатра найбольш вядомая опера («лірычная трагедыя») «Медэя» і пастараль («музычная ідылія») «Квітнеючыя мастацтвы». Папулярная яго прэлюдыя да гімна Te Deum (H. 146).