wd wp Пошук:

Маркус Гарві

Маркус Гарві (англ.: Marcus Mosiah Garvey, 17 жніўня 1887, Ямайка — 10 чэрвеня 1940, Лондан) — актыўны дзеяч негрыцянскага руху за раўнапраўе і вызваленне ад прыгнёту. Заснавальнік Сусветнай асацыяцыі па паляпшэнні становішча неграў (the Universal Negro Improvement Association, UNIA).

Біяграфія

Нарадзіўся на востраве Ямайка. Да 14 гадоў наведваў школу, пасля чаго ў асноўным займаўся самаадукацыяй. 1 жніўня 1914 года разам з таварышам заснаваў на Ямайцы «Сусветную асацыяцыю па паляпшэнні становішча неграў», аднак, не дабіўшыся вялікіх поспехаў, з’ехаў у ЗША і там заснаваў некалькі філіялаў асацыяцыі. У 1922 Гарві асуджаюць за фінансавыя махінацыі і на пяць гадоў ён трапляе ў турму, пасля чаго губляе ўвесь свой аўтарытэт у негрыцянскім руху і памірае ў 1940 годзе ў Лондане, знаходзячыся ў палітычнай ізаляцыі.

Погляды

Надаваў вялікае значэнне расавай чысціні неграў і заклікаў амерыканскіх грамадзян афрыканскага паходжання перасяляцца ў Афрыку. На глебе расавага этнацэнтрызму зблізіўся нават з адкрыта расісцкай арганізацыяй Ку-клукс-клан. У сваіх прамовах прадказваў каранацыю чорнага караля на афрыканскім кантыненце, дзякуючы чаму эфіопскі Імператар Хайле Селасіе I быў абвешчаны прыхільнікамі растафарыянства увасабленнем Джа (Бога).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Marcus Garvey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Marcus Garvey // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.jamaicaobserver.com/news/Glover-wants-Garvey-s-criminal-record-expunged_19232873
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Растафары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітыкі Ямайкі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Кенсал-Грын
Катэгорыя·Актывісты руху за правы афраамерыканцаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся на Ямайцы