wd wp Пошук:

Марка Касеці

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Марка Касеці (італ.: Marco Cassetti; нар. 29 мая 1977, Брэшыя) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2005—2008).

Кар’ера

Клубная

Касеці — выхаванец клуба «Лумецанэ». У 1996 годзе, не згуляўшы за аснову «Лумецанэ» ніводнага матчу, ён быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Мантык’яры» з якога вярнуўся толькі ў 1998 годзе. У 2000 годзе Касеці перайшоў у клуб «Верона», дэбютаваўшы ў Серыі A 30 верасня ў матчы з «Бары», які завяршыўся з лікам 1:1. У 2003 годзе Касеці стаў іграком клуба «Лечэ».

Улетку 2006 года, акурат пасля вылету «Лечэ» у Серыю В, Касеці перайшоў у «Рому», падпісаўшы кантракт да сярэдзіны 2009 года. З «Ромай» Касеці выйграў кубак і суперкубак Італіі, першы гол за клуб Касеці забіў у вароты «Інтэрнацыянале», калі «Рома» перамагла на «Сан-Сіра» з лікам 3:1, забіваў Касеці і ў Лізе чэмпіёнаў, паразіўшы браму лісабонскага Спортынга».

4 чэрвеня 2010 года Касеці падоўжыў кантракт з «Ромай» на сезон з зарабкам у 1,8 млн еўра. 22 сакавіка 2011 года гулец працягнуў кантракт з «giallorossi» на ранейшых умовах тэрмінам да 30 чэрвеня 2012 года.

Па заканчэнні сезону 2011/12 «Рома» не стала падаўжаць кантракт, і 23 жніўня 2012 года Касеці стаў іграком «Удзінезэ», каб адразу адправіцца ў арэнду ў англійскі «Уотфард». У чэрвені 2013 года перайшоў ва «Уотфард» на трывалай аснове, пакінуў гэты клуб праз год.

У студзені 2015 года падпісаў пагадненне з клубам «Кома», якому дапамог выйсці ў Серыю В. Пакінуў каманду ўлетку 2016 года і завяршыў кар’еру.

Міжнародная

Касеці стаў першым у гісторыі іграком «Лечэ», які апрануў кашулю нацыянальнай зборнай Італіі, калі дэбютаваў у яе складзе 30 мая 2005 года ў таварыскім матчы супраць Ісландыі. У тым жа годзе згуляў яшчэ два матчы за зборную, наступны ж раз трапіў у яе склад праз два гады. Усяго за зборную правёў 5 матчаў.

Дасягненні

«Рома»

Зноскі

  1. Marco Cassetti // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MARCO CASSETTI // Base de Datos del Futbol Argentino

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Элас Верона
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэшыі
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лумецанэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Уотфард
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Ігракі ФК Кома
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Лечэ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Мантык’яры
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая