wd wp Пошук:

Марка Абрадавіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрадавіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Марка Абрадавіч (сербск.: Марко Обрадовић; нар. 30 чэрвеня 1991, Бялград, Югаславія) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, нападнік узбекскага клуба «Нефтчы» з Ферганы.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у Бялградзе ў клубах «Земун» і «Партызан», а ў 2009 годзе перабраўся ў бельгійскі «Эйпен». Па выніках сезона 2009/10 «Эйпен» выйшаў у Про Лігу, аднак на наступны год зноў апынуўся ў другім дывізіёне, пасля чаго Абрадавіч перайшоў у іншы бельгійскі клуб «Бусу Дур».

У пачатку 2013 года стаў іграком баснійскага клуба «Раднік» з Біеліны. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, у сезоне 2015/16 выйграў Кубак Босніі і Герцагавіны. У другой палове 2017 года гуляў за казахстанскі клуб «Актабэ», а ў лютым 2018 года перайшоў у краснаярскі «Енісей», якому па выніках сезона 2017/18 дапамог упершыню ў гісторыі выйсці ў расійскую Прэм’ер-лігу. У снежні 2018 года пакінуў клуб.

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна[2]. Стаў асноўным нападнікаў жодзінцаў, хоць часам выпадаў з-за траўм, у канцы сезона амаль не з’яўляўся на полі.

У лютым 2020 года перайшоў у казахстанскі «Акжэтпес»[3], які па выніках сезона 2020 выбыў у Першую лігу. У лютым 2021 года далучыўся да ферганскага «Нефтчы».

Міжнародная кар’ера

У 2008 годзе ў складзе юнацкай зборнай Сербіі прымаў удзел фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы. У 2010 годзе згуляў у двух таварыскіх матчах за юніёрскую зборную Чарнагорыі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Marko Obradovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Торпедо-БелАЗ” подписал черногорского форварда из клуба российской Премьер-лиги
  3. Нападающий “Торпедо-БелАЗ” Обрадович подписал контракт с “Окжетпесом”
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Серэн
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Чарнагорыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нефтчы Фергана
Катэгорыя·Ігракі ФК Енісей Краснаярск
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Акжэтпес
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялградзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Раднік Біеліна
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Эйпен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Актабэ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта