wd wp Пошук:

Маркаві Кулі

Маркаві Кулі ці Вежы Марка(руск.) бел. (макед.: Маркови Кули, сербск.: Маркова кула) размешчаны на паўночным захадзе ад горада Прылеп Паўночнай Македоніі, трохі вышэй вёскі Вараш. Вежы сербскага сярэднявечнага караля Марка(руск.) бел. знаходзіцца на ўзгорку вышынёй 12-180 м, акружаным стромкімі схіламі пакрытымі мелкімі гранітнымі камянямі. Да верхняй часткі былога паселішча магчыма дабрацца з паўднёвага і паўночнага боку. З 2004 года Маркавы Кулі знаходзяцца ў папярэднім спісе аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Македоніі[1].

Гісторыя

За чатыры дзесяцігоддзі археалагічных даследаванняў было ўсталявана існаванне на гэтым месцы больш ранняга антычнага паселішча — Кераміі.

Руіны Маркваі Кулі

Крапасны вал датуецца XIII і XIV стагоддзямі і знаходзіцца ў добрым стане. Муры каля метра таўшчынёй, былі пабудаваны на вапняковым растворы і абапіраюцца на вялікія вапняковыя камяні.

Унутраныя сцены падзяляюць акропаль на больш дробныя ўчасткі. Палац сербскага караля Мрняўчэвіча(руск.) бел. і яго сына Марка таксама размешчаны тут. Яго паўночная брама мае састаўны падмурак, што сведчыць аб шматлікіх перабудовах тут. Згодна з асобнымі гістарычнымі знаходкамі, да другой паловы XIV ствагоддзя і нават пазней, гэтую крэпасць абаранялі толькі 40 салдатаў.

Паселішча размешчана на поўдзень ад акропаля на плошчы каля 3,6 га. На яго паўднёвым боку знаходзяцца падвойныя вароты, а таксама вялікае каравульнае памяшканне паміж уваходамі. На паўднёвай сцяне ёсць тры добра захаваўшыяся вежы.

Самая ніжняя частка вала складаецца з шэрага кароткіх сцен, пабудаваных у выглядзе ламанай лініі. У заходнім боку знаходзяцца магілы, выдаўбленыя ў скале. У XIV стагоддзі гэтая частка служыла часовым сховішчам для мясцовага насельніцтва падчас турэцкіх набегаў.

Пасля смерці караля Марка ў 1395 годзе гэты насленеы пункт быў захоплены Асманскімі войскамі. У гэты час жыхары былога паселішча перасяліліся ў новую вёску каля падножжа ўзгорка. Яна была падзелена на некалькі кварталаў і ў кожным была свая царква. Гэтае новае паселішча з XIV стагоддзя атрымала назву Вараш, яно існуе і цяпер.

Зноскі

  1. Markovi Kuli // ЮНЕСКА

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Славутасці Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Прылеп
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Паўночнай Македоніі