wd wp Пошук:

Маргарэт Нарвежская Дзева

Маргарэт Нарвежская Дзева (англ.: Margaret, Maid of Norway; 9 красавіка 1283, Цёнсберг, Нарвегія — 26 верасня 1290, у Аркнейскіх астравоў) — каралева Шатландыі з 19 сакавіка 1286 года. Бацька — Эйрык II, кароль Нарвегіі. Маці — Маргарэт, дачка Аляксандра III, памерла пры родах.

У 1286 годзе Аляксандр III раптам загінуў, калі яго конь, уначы, скінуў яго на скалы. Трое яго дзяцей памерлі яшчэ пры яго жыцці, таму прамых спадчыннікаў пасля смерці караля не засталося. Роберт Брус (дзед будучага караля Роберта I) і Іаан Баліял неадкладна заявілі прэтэнзіі на прастол, а маладая ўдава Аляксандра, Іаланда дэ Дро, абвясціла пра тое, што цяжарная законным спадчыннікам. Тым не менш, чым скончылася гэта цяжарнасць дакладна невядома, і таму каралевай была абвешчана Маргарэт. Меркавалася, што спачатку, з прычыны юнага ўзросту, яна будзе кіраваць пад рэгенцтвам шасцярых прадстаўнікоў шатландскай арыстакратыі. Англійскі кароль Эдуард I, заручыўшыся падтрымкай шматлікіх баронаў Шатландыі хацеў заключыць шлюб паміж Маргарэт і сваім сынам, першым прынцам Уэльскім, што было зацверджана дагаворам у Брыгаме.

Аднак па шляху ў сваё новае каралеўства 7-гадовая дзяўчынка захварэла і сканала на караблі каля Аркнейскіх астравоў. Яе цела было адпраўлена на радзіму і пахавана ў Нарвегіі.

Смерць малалетняй спадчынніцы выклікала ў Шатландыі спрэчкі за карону паміж некалькімі прэтэндэнтамі, а затым і англа-шатландскую вайну, бо ў гэту спрэчку ўмяшаўся кароль Англіі Эдуард I.

Пазней за яе выдавала сябе Ілжэ-Маргарэт, якая з’явілася ў Нарвегіі.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Папярэднік
Аляксандр III
 Каралева Шатландыі 
1283 — 1290
Пераемнік
Іаан Баліял
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Каралі шатландскія
Катэгорыя·Данкельдская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі ў 1290 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цёнсбергу
Катэгорыя·Памерлі ў Шатландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1283 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бергенскім саборы
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня
Катэгорыя·Дынастыя Інглінгаў
Катэгорыя·Прынцэсы Нарвегіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Манархі, якія памерлі ў дзяцінстве