wd wp Пошук:

Маргарыта I Эльзаская

Маргарыта I Эльзаская (фр.: Marguerite d’Alsace; нар. каля 1145 — пам. 15 лістапада 1194) — графіня Фландрыі з 1191 года.

Радавод

Бацькі Маргарыты — граф Фландрыі Т’еры Эльзаскі і яго 2-я жонка Сібіла Анжуйская (каля 1112/1116 — 1165).

Унучка па бацьку — Т’еры II, герцага Латарынгіі, па маці — Фулька V, графа Анжу і караля Іерусаліма.

Асабістае жыццё

Каля 1160 года выйшла замуж за Раўля II (1145 — 17 чэрвеня 1176), графа дэ Вермандуа, аднак гэты шлюб быў прызнаны не здзейсненым.

У красавіку 1169 годзе выйшла замуж за Бадуэна V, графа Эно (1150 — 17 снежня 1195), маркграфа Намюра, сына графа Эннае Бадуэна IV і Алісы Намюр, дачцы Готфрыда Намюра.

Бадуэн V і Маргарыта I Эльзаская мелі пяць сыноў і трох дочак:

У 1177 годзе была прызначана сваім братам Філіпам I Эльзаскім, спадчынніцай прастола Фландрыі. У 1191 годзе Філіп I памёр падчас падчас трэцяга крыжовага паходу і Маргарыта стала графіняй Фландрыі. Разам з ёй стаў суправіцелем яе муж Бадуэн V (пад імем Бадуэна VIII).

Маргарыта I Эльзаская памерла ў 1194 годзе.

Пячатка Маргарыты I Эльзаскай

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў
Катэгорыя·Латарынгскі дом
Катэгорыя·Памерлі ў Бругэ
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бругэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Жанчыны XII стагоддзя
Катэгорыя·Графы фландрскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1145 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў 1194 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Францыі