wd wp Пошук:

Маргарыта Міхайлаўна Сіроткіна

Маргарыта Міхайлаўна Сіроткіна (нар. у 1983 годзе) — беларускі педагог, кандыдат педагагічных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла ў 2005 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская мова. Французская мова», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2006 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (замежныя мовы)». Пасля навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі», якую і скончыла ў 2016 годзе, атрымаўшы навуковую кваліфікацыю даследчыка ў галіне педагагічных навук.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасцям «Тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі» абараніла 15 лістапада 2016 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Фарміраванне каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў». Навуковы кіраўнік - Анатоль Пятровіч Сманцэр.

З 2006 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўлялася выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры педагогікі, псіхалогіі і методыкі навучання гісторыка-філалагічнага факультэта. У цяперашні час працуе на пасадзе дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні скіраваны на навукова-тэарэтычнае абгрунтаванне і выяўленне педагагічных умоў фарміравання каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў. Яна абгрунтавала сутнасць каштоўнасных адносін студэнтаў да прафесійнай педагагічнай дзейнасці; распрацавала дыягнастычны інструментарый сфарміраванасці кампанентаў каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў; распрацавала і ўкараніла ў практыку ВНУ мадэль фарміравання каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў і эксперыментальна праверыла яе эфектыўнасць; вызначыла комплекс педагагічных умоў, якія ўплываюць на эфектыўнасць мадэлі фарміравання каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў і інш.

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

Вучэбна-метадычныя выданні

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 18 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны-вучоныя
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных