wd wp Пошук:

Марвары

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Марвары.

Марвары (саманазва: मारवाड़ी) — індаарыйская мова, родная мова народа марвары. Распаўсюджана ў індыйскіх штатах Раджастхан, Гуджарат і Хар’яна, а таксама ў пакістанскай правінцыі Сінд. Колькасць носьбітаў — 22 млн. чал.

Паходжанне

Марвары часцяком разглядаюць як варыянт мовы раджастхані. Вылучылася ў перыяд сярэднявечча з літаратурнай старажытнай гуджарацкай мовы. Выкарыстоўвалася у раджастханскай вобласці Марвар прадстаўнікамі гарадскіх гандлёвых і рамесных колаў. У адрозненні ад класічнай мовы раджастхані запісы рабіліся на махаджані. У наш час запісы робяцца на дэванагары.

Марвары не мае афіцыйнага статуса, не выкладаецца ў вучэбных установах, аднак шырока ўжываецца ў вуснай форме. Маюцца літаратурныя творы і фальклорныя запісы на марвавры.

Дыялекты

Стандартным марвары лічыцца джадхпурскі дыялект. Акрамя таго, вылучаюць яшчэ 3 рэгіянальныя дыялекты.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Індаарыйскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Пакістана
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Індыі