wd wp Пошук:

Маншук Жыенгаліеўна Маметава

Маншук Жыенгаліеўна Маметава (каз.: Мәншүк Жиенғалиқызы Мәметова; 23 кастрычніка 1922, аул Жыекум, Кіргізская АССР15 кастрычніка 1943, пад Невелем) — кулямётніца 100-й асобнай стралковай брыгады Калінінскага фронту, гвардыі старшы сяржант. Першая казахская жанчына, якой было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзілася 23 кастрычніка 1922 года ў ауле Жыекум Удынскага раёна Уральскай вобласці, цяпер Рэспубліка Казахстан[1]. Казашка[1].

Бацькі Маншук рана памерлі, і пяцігадовую дзяўчынку ўдачарыла яе цётка Аміна Маметава. Дзіцячыя гады Маншук прайшлі ў Алма-Аце. Сапраўдным імем Маншук было Мансія, і ў дзяцінстве Аміна апай звала яе ласкальна «Маншаім», але паколькі Маншук была маленькай, то не магла вымавіць слова «Моншақ» і ў яе атрымвалася толькі «Манчук». З тых часоў яна стала падпісваць лісты Манчук.

Да вайны скончыла рабфак, два курсы медыцынскага інстытута. Працавала ў апараце Саўнаркама Казахскай ССР, сакратаром намесніка Старшыні Саўнаркама.

У Чырвонай арміі з верасня 1942 года, пісар штаба 100-й Казахскай асобнай стралковай брыгады (8 снежня 1943 года ператворана ў 1-ю стралковую дывізію. Пасля дывізія была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга, ёй была прысвоена ганаровая назва «Брэсцкая»), потым медсястра. На фронце скончыла курсы кулямётнікаў і была прызначана першым нумарам кулямётнага разліку ў страявую частку.

15 кастрычніка 1943 года ў цяжкіх баях за вызваленне горада Невеля (Невельская наступальная аперацыя) пры абароне панавальнай вышыні, застаўшыся адна з кулямётнага разліку, быўшы цяжка параненай аскепкам у галаву, знішчыла 70 салдатаў праціўніка і загінула смерцю адважных.

Зноскі

  1. 1 2 http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=288

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Невельскім раёне
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходне-Казахстанскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе