wd wp Пошук:

Мануэл ды Арыяга

Мануэ́л Жазэ́ ды Арыя́га Брун да Сілве́йра і Пейрэлангі (Мануэл ды Арыяга, парт.: Manuel José de Arriaga Brum da Silveira e Peyrelongue; 8 ліпеня 1840, Орта, Азорскія астравы5 сакавіка 1917, Лісабон) — партугальскі палітык, адвакат, пісьменнік. Першы прэзідэнт Партугаліі[1].

Біяграфія

Партрэт Мануэла ды Арыягі пэндзля Калумбану Бардалу Піньейру

Нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і[2]. З 1860 па 1865 гады вывучаў права ў Каімбрскім універсітэце, быў натхнёны ідэямі пазітывізму і рэспубліканізму, удзельнічаў у дыскусіях на філасофскія і палітычныя тэмы. З 1866 г. пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам англійскай мовы, пазней займаўся прыватнай адвакацкай практыкай. Праз дзесяць гадоў увайшоў у Камісію па рэфармаванні сярэдняй адукацыі (парт.: Comissão para a Reforma da Instrução Secundária).

Член Партугальскай рэспубліканскай партыі і цудоўны аратар ён чатыры разы абіраўся дэпутатам ад Мадэйры, з 1891 г. у часы кіравання партыі. У адрозненне ад іншых рэспубліканцаў падтрымлівае добрыя адносіны з Рымска-каталіцкай царквой[3]. Пасля рэвалюцыі 1910 г. ён спачатку рэктар Каімбрскага ўніверсітэта, затым Генеральны пракурор Партугаліі. У 1911 г. перамагае на прэзідэнцкіх выбарах.

У перыяд прэзідэнцтва правёў у Партугаліі шэраг буржуазна-дэмакратычных рэформаў, выступаў за нейтралітэт Партугаліі ў Першай сусветнай вайне[4].

Сачыненні

Зноскі

  1. Manuel de Arriaga na Enciclopédia Açoriana(недаступная спасылка)
  2. Joana Gaspar de Freitas, Bibliografia de Manuel de Arriaga. Horta : Associação dos Antigos Alunos do Liceu da Horta, 2003
  3. Manuel de Arriaga (1840-1917) Архівавана 5 кастрычніка 2009.
  4. Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Прэзідэнты Партугаліі
Катэгорыя·Палітыкі Партугаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Партугаліі