wd wp Пошук:

Каімбрскі ўніверсітэт

Каімбрскі ўніверсітэт (парт.: Universidade de Coimbra) — найстарэйшы ўніверсітэт у Партугаліі і адзін з найстарэйшых у Еўропе, заснаваны ў 1290 годзе, размешчаны ў горадзе Каімбры.

Ва ўніверсітэце навучаецца каля 23 тысяч чалавек. 8 факультэтаў, 4 кампусы. Універсітэт мае адну з найстарэйшых і самых багатых у Еўропе акадэмічных бібліятэк. Каімбрскі ўніверсітэт таксама з’яўляецца адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў краіны.

На афіцыйных і святочных мерапрыемствах студэнты і выкладчыкі апранаюць асаблівую ўніверсітэцкую форму (traje académico): чорныя плашчы, упрыгожаныя стужкамі. Колеры стужак азначаюць факультэт, а колькасць - год навучання. У сярэдзіне мая, пасля экзаменаў, студэнты Каімбры спальваюць свае стужачкі, адзначаючы свята.

Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю універсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Сант’яга (Партугалія)
Катэгорыя·Каімбрскі ўніверсітэт
Катэгорыя·1290 год у Еўропе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1290 годзе
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Партугаліі
Катэгорыя·Універсітэты Партугаліі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Партугаліі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1290 годзе