wd wp Пошук:

Мануэль Самойлавіч Каплун

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каплун. Мануэль Самойлавіч Каплун (руск.: Каплун Мануэль Самойлович; 20 чэрвеня 1883, Рагачоў — 29 красавіка 1974, Іркуцк) — савецкі вучоны ӯ галіне дэрматавенералогіі. Доктар медыцынскіх навук (1939), прафесар, дырэктар Іркуцкага медыцынскага інстытута ў 1940—1943 гг., загадчык кафедры дэрматавенералогіі ІДМІ.

Біяграфія

Скончыў Екацерынаслаўскі ўніверсітэт у 1921 годзе. У 1924 па 1930 г. — асістэнт, з 1930 па 1940 год — дацэнт скурных і венерычных хвароб Днепрапятроўскага медінстытута. У 1940—1943 гг. — дырэктар Іркуцкага медыцынскага інстытута. У 1940 годзе быў абраны па конкурсе загадчыкам кафедры дэрматавенералогіі ІГМІ. Загадваў кафедрай да 1972 года. З 1972 па 1974 год — кансультант Іркуцкага абласнога скурна-венералагічнага дыспансэра. З 1940 па 1974 год быў старшынёй навуковага таварыства дэрматавенеролагаў ў Іркуцку, абіраўся членам праўлення Ўсерасійскага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў і рэдакцыйнага савета часопіса «Веснік дэрматавенералогіі».

Нвуковая дзейнасць

З’яўляўся навуковым кансультантам Іркуцкага клінічнага лепразорыя, які быў арганізаваны ў 1926 годзе і існаваў да 1976 г. Пад яго кіраўніцтвам выконваліся навуковыя даследаванні па лепры і праводзіліся навукова-практычныя канферэнцыі з удзелам дерматовенеролагаў і лепролагаў Сібіры і Далёкага Усходу. Аўтар больш за 150 навуковых прац.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: патагенез пранцаў, патагенез хранічных дерматозаў, удасканаленне арганізацыйных формаў дэрматавенералагічнай і супрацілепрознай службы.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Іркуцкага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Дніпроўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Іркуцку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 красавіка