wd wp Пошук:

Манастырскі статут

Анёл уручае прападобнаму Пахомію статут супольнага жыцця манахаў (фрэска Успенскага сабора на Гарадку, XV стагоддзе)

Манастырскі статут — збор правілаў супольнага жыцця манахаў у манастырах, які можа змяшчаць таксама парадак правядзення богаслужэнняў. Узнікненне і развіццё манастырскіх статутаў цесна звязана са з’яўленнем Тыпіконаў, якія вызначаюць парадак правядзення царкоўных службаў. Сучасныя манастырскія статуты змяшчаць як правілы супольнага жыцця (дысцыплінарная частка, апісанне абавязкаў паводле послуху, павучанні па духоўным удасканаленні), так і літургічны раздзел.

Узнікненне

Узнікненне манастырскіх статутаў звязана са з’яўленнем манаства супольнага жыцця. Першы манастырскі статут быў створаны Пахоміем Вялікім для Тавенісійскага манастыра (Паўднёвы Егіпет) у 318 годзе. Манастырскі статут Пахомія стаў асновай для Васілія Вялікага пры складанні ім «Падрабязна выкладзеных правіл для манахаў» для заснаванага ім у Кападокіі манастыра. Статут Васілія, захаваўся ў праваслаўным манастве да сённяшняга дня. На Захадзе, з яго разнастайнасцю манастырскіх статутаў, такія манастыры называюцца па яго імі базыльянскімі.

Да іншых старажытных манастырскіх статутаў адносяцца:

Звесткі пра правілы пражывання манахаў у Егіпецкіх манастырах V стагоддзі змешчаны ў Апавяданні Святога Сафронія, епіскапа Іерусалімскага, і прападобнага Іаана Мосха пра наведванне імі Сінайскага манастыра (апісаны правілы Ніла Сінайскага).

Старажытныя манастырскія статуты прадугледжвалі пакаранні: за хлусню, нараканне, ляноту, гняўлівасць, нядбанне пра манастырскую маёмасць і да т.п. У якасці пакарання для вінаватага прадугледжвалася адлучэнне ад прычасця, пазбаўленне зносін у ежы і малітве з іншымі манахамі, часовае сухаядзенне.

Іерусалімскі і Студыйскі статуты

Феадор Студыт

У Візантыйскую эпоху існавала вялікая колькасць манастырскіх статутаў, іх складалі ігумены, архірэі, кцітары, якія засноўвалі манастыры. Але найбольшую ролю ў развіцці манаства супольнага жыцця адагрылі Іерусалімскі і Студыйскі статуты.

Студыйскі статут быў уведзены на Русі прападобным Феадосіем Пячэрскім у Кіева-Пячэрскай лаўры. Ён выкарыстоўваўся ў Расіі да XIV стагоддзя, калі быў выцеснены Іерусалімскім статутам, які атрымаў распаўсюджанне на Усходзе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Хрысціянскае манаства
Катэгорыя·Царкоўныя статуты