wd wp Пошук:

Мамерскі замак

Замак Мамер (люкс.: Mamer Schlass, фр.: Château de Mamer, ням.: Mamer Schloss) — ратуша камуны Мамер на паўднёвым-захадзе Люксембурга. У ім знаходзіцца Савет камуны Мамер, урадавыя структуры і адміністрацыя камуны.

Размешчаны на «Плошчы Незалежнасці», каля цэнтра горада. Складаецца з чатырох будынкаў, якія стаяць у нядаўна акультураным ландшафце. Ля галоўнага ўваходу стаіць скульптура Нікаласа Франца, двухразовага пераможцы Тур дэ Франс і адзінага алімпійскага чэмпіёна Люксембурга Жазі Бартэль, якія нарадзіліся ў Мамеры.

Гісторыя

Замак быў пабудаваны ў Мамеры ў X-м стагоддзі. Да часу французскіх рэвалюцыйных войнаў ён уяўляў з сябе руіны, быў захоплены і прададзены французскімі войскамі Цьеры дэ Бастонь ў 1798. Шэф паліцыі Фрэдэрык Фрасуа пабудаваў на гэтым месцы новы замак, акружаны двухмятровымі сценамі, у 1830 годзе. Затым ён перайшоў ва ўласнасць да Жаку Фішэру і Жулі Крэмеру ў 1934, разам з 1,72 гектарамі ворных зямель.

У 1995 замак Мамер быў набыты адміністрацыяй камуны, якая 4 чэрвеня 1997 прагаласавала за яго рэстаўрацыю. Рэстаўрацыя вялася з верасня 1999 па люты 2002. Адміністрацыя камуны пераехала ў яго 1 сакавіка 2002.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Замкі Люксембурга
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Ратушы