wd wp Пошук:

Малітва Гасподняя

Малітва Гасподня ў Сінайскім кодэксе, IV век

Малітва Гасподняя, Малітва Панская (або “Ойча наш”) з’яўляецца цэнтральнай малітвай ў хрысціянстве. Паводле Евангелля, Ісус Хрыстос даў яе сваім вучням, калі яны прасілі Яго навучыць іх малітве.

У Новым Запавеце Бібліі, малітва з’яўляецца ў дзвюх формах: у Евангеллі ад Мацвея ў рамках дыскурсу пра паказную праведнасць у Нагорнай пропаведзі; і ў Евангеллі ад Лукі, у якім запісваюцца Ісус, да якога падышоў “адзін з яго вучняў” з просьбай навучыць іх “маліцца, як Ян навучыў вучняў сваіх.”

Літургічная форма

Дошка з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове ў Царкве Усіх Нацый

Літургічнай формай лічыцца малітва паводле Евангелля ад Мацвея.

У каталіцтве[1] Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн. У праваслаўі Па-царкоўнаславянску (беларуская вымова) О́тча на́ш, і́жа ясі́ на небясе́х, да свяці́цца і́мя Твае́, да пры́йдзет Ца́рствіе Твае́, да бу́дзет во́ля Твая́, я́ка на небясі́ й на зямлі́; хле́б на́ш насу́шчны да́ждж на́м дне́сь, і аста́ві на́м до́ўгі на́ша, я́кажэ й мы́ астаўля́ем даўжніко́м на́шым; і не ўвядзі́ на́с ва іскушэ́нне, но ізба́ві на́с ад лука́вага. Амі́нь. Па-беларуску[2] Ойча наш, Які ёсць на нябёсах, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё, няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеб наш надзённы дай нам сёння; і даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым; і не ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь У перакладзе Васіля Сёмухі

“Ойча наш” паводле Евангелля ад Мацвея

Ойча наш, Які ёсць на нябёсах! Хай свяціцца імя Тваё;

хай прыйдзе Царства Тваё; хай будзе воля Твая як на небе, так на зямлі;

хлеб наш надзённы дай нам сёння;

і даруй нам правіны нашыя, як і мы даруем вінаватым перад намі;

і не дапусьці нас да спакусы, але ратуй нас ад ліхога; бо Тваё ёсць Царства і сіла і слава навекі. Амін.[3]

“Ойча наш” паводле Евангелля ад Лукі

Ойча наш, Які ісць ў нябёсах! хай свяціцца імя Тваё; хай прыйдзе Царства Тваё; хай будзе воля Твая і на зямлі,

як на небе; хлеб наш надзённы давай нам на кожны дзень;

і даруй нам грахі нашыя, як і мы даруем кожнаму вінаватаму перад намі; і не дапусьці нас у спакусу, але ратуй нас ад ліхога.[4]

Зноскі

  1. http://www.catholic.by/port/prayers/main/ Архівавана 8 верасня 2011.
  2. Богаслужэнні па-беларуску, Праваслаўнае набажэнства і малітвы на Беларускай мове
  3. Біблія беларуская ў перакладзе Васіля Сёмухі, Евангелле ад Мацвея, гл.6, тэксты 9-13
  4. Біблія беларуская ў перакладзе Васіля Сёмухі, Евангелле ад Лукі, гл.11, тэксты 2-4
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Нагорная пропаведзь
Катэгорыя·Сюжэты Новага Запавету
Катэгорыя·Пропаведзі
Катэгорыя·Ісус Хрыстос