wd wp Пошук:

Малінаклён

Малінаклён[3] (Rubus subg. Anoplobatus) — падрод дрэвавых раслін роду Маліна (Rubus) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Малінаклён пахучы (Rubus odoratus). Батанічная ілюстрацыя Мэры Во Уолкат

Прамыя кусты, шыпы адсутнічаюць. Лісце простае, суцэльнае, пальчата-лопасцевае, лопасці вострыя, аснаванне сэрцападобнае. Прылісткі ланцэтныя, зрослыя з хвосцікам.

Кветкі двухполыя, буйныя, адзіночныя або сабраны ў нешматкветкавыя гронкі або шчыткі; чашалісцікаў 5, яйкападобныя, завостраныя; пялёсткаў 5, ружовыя ці белыя, распасцёртыя; тычынкі і песцікі шматлікія, кветаложа плоскае або злёгку выпуклае; слупкі булавападобныя, лычык слаба двухлопасцевыя.

Плод — цёмна-чырвоная або аранжавая шматкасцянка, якая аддзяляецца ад кветаложа.

Таксанамія

Падрод Малінаклён уключае 4 віды[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Rubacer
  4. Rubus L. subg. Anoplobatus: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 7 красавіка 2013)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Маліна
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL