wd wp Пошук:

Малік-шах I

Не блытаць з Малік-шах I, Рум.

Абуль-Фатх Джалал ад-Дзін Мелік-шах (Малік-шах) (перс.: ملكشاه, турэцк.: Melikşah, туркм.: Mälikşa; 16 жніўня 1055 — 19 лістапада 1092) — сельджукскі султан (1072—1092), сын і пераемнік Алп-Арслана. У час кіравання Мелік-шаха сельджукская дзяржава дасягнула сваёй найбольшай магутнасці[4]. Пры Мелік-шаху I сталіца імперыі была перанесена з Рэя ў Ісфахан.

Заваяванні

Тэрыторыя Сельджукскай імперыі да часу смерці Мелік-шаха

У самым пачатку свайго кіравання Мелік-шах здушыў мяцеж свайго дзядзькі Кавурда і пакараў яго смерцю. Мелік-шах пашыраў межы Сельджукскай імперыі. Былі захоплены Паўночная Сірыя і частка Палесціны. Пазней, у 1074 годзе, ён вырашыў накіраваць сваю ваенную моц супраць караханідскага хана Шамс аль-Мулька, уладара Самарканда. Галоўная бітва адбылася недалёка ад Каршы. Ханскія войскі былі ўшчэнт разбіты Сельджукідамі. Пасля гэтага імі былі захоплены Бухара і Самарканд. У 1079 годзе адбыўся паход у Грузію і Арменію. Некаторы час Сельджукіды ўстрымліваліся ад буйных паходаў, але ўжо ў 1089 годзе пачалася новая ваенная кампанія, у ходзе якой была захоплена Фергана. Сельджукская імперыя пашырылася да межаў Усходняга Туркестана.

Будаўніцтва, мастацтва і навука

Акрамя ваеннай дзейнасці, Мелік-шах займаўся і аднаўленнем разбураных і спустошаных пасля войнаў і паўстанняў абласцей імперыі. Яго дзяржава была падзелена на 12 васальных княстваў, яікімі кіравалі сельджукскія арыстакраты і военачальнікі. Для таго, каб палегчыць шляхі зносін паміж сваімі леннымі ўладаннямі Мелік-шах паляпшаў дарогі, таксама ён будаваў будынкі агульнага карыстання — караван-сараі, былі пабудаваны сотні мячэцяў, медрэсэ, палацаў. Пры двары адбыўся ўздым мастацтва і паэзіі, а таксама навукі. Пры Мелік-шаху была праведзена рэформа календара, створаны вышэйшыя школы ў Гераце, Багдадзе, навукоўцам аказвалася ўсялякая дапамога. У якасці візіра (галоўнага міністра) пры ім служыў Нізам аль-Мульк, меркаваны аўтар трактата Сіясет-намэ («Кніга аб кіраванні»). У тыя часы жылі і працавалі Амар Хаям, Газалі, Атар.

Унутраная палітыка

Султаны, якія былі артадаксальнымі сунітамі, праследвалі шыітаў, у прыватнасці, ісмаілітаў Хасана ібн Сабаха. Паслядоўнікам Сабаха ўдалося заняць крэпасць Аламут недалёка ад Казвіна, і войска пад камандаваннем эміра Арслан-Таша, адпраўленае Малік-шахам, не змагло адбіць яе. Гулям султана Кзыл Саруг аблажыў крэпасць Дару ў Кухістане, але спыніў ваенныя дзеянні ў сувязі са смерцю Мелік-шаха 19 лістапада 1092 года. Магчыма, ён быў атручаны. Султан быў пахаваны побач са сваім бацькам Алп-Арсланам у Мерве. Пасля смерці Мелік-шаха пачалася барацьба за ўладу паміж яго сынамі[5].

Зноскі

  1. Sultan of the Seljuks Malik-Shāh // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Malik Šāh // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 24 верасня 2016.
  4. Мелік-Шах — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
  5. Строева Л. В. Государство исмаилитов в Иране в XI–XIII вв. — С. 67, 69, 71.

Литература

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1092 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Постаці Самарканда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1055 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Туркменістане
Катэгорыя·Памерлі ў Багдадзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі XI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ісфахане
Катэгорыя·Постаці Бухары
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Сельджукіды
Катэгорыя·Дынастыя Сельджукідаў