Мальва мускусная[3] (Malva moschata) — від раслін роду Мальва (Malva) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Расліна 20-100 см вышынёй, з мускусным пахам. Сцеблы прамыя, разгалінаваныя, цыліндрычныя, пакрытыя валасінкамі[4].
Прыкаранёвае лісце доўгачарашковае, амаль круглявае, у больш ці менш пальчатарассечанага сцябловага лісця хвосцікі карацей. Знізу пакрытае белымі валасінкамі[4].
Кветкі часцей адзінкавыя, радзей да трох у пазухах лісця; на верхавіне расліны шматлікія, сабраныя ў суквецці. Чашачка падзелена на трохкутныя долі, густа пакрыта валасінкамі. Вяночак у 2-2,5 разы перавышае чашачку, бледна-ружовы, за зваротнаяйкападобнымі пялёсткамі[4].
Плод складаецца з 15-20 густа сабраных вакол канічнага карпафора плодзікаў[4].
З’яўляецца папулярнай садовай раслінай.
Дае меданосным пчолам багаты ўзятак нектара[5].
яшчэ 10 сямействаў (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 25 відаў | ||||||||||||
парадак Мальвакветныя | род Мальва | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Мальвавыя | від Malva moschata | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 205 родаў | ||||||||||||