wd wp Пошук:

Малыя Швакшты

Малыя Швакшты, Малая Швакшта — возера ў Пастаўскім раёне. За 22 км на паўднёвы захад ад г. Паставы, каля в. Папоўцы, у басейне р. Страча (выцякае з возера).

Плошча 1,91 км². Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 2,3 км, найбольшая шырыня 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі 6,75 км. Аб’ём вады 2,86 млн м³. Пл. вадазбору 105 км².

Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае, прыбярэжная частка пясчана-галечная. 2 астравы. У летні час вада добра перамешваецца і праграецца. Поўнасцю зарастае (пераважна падводнай расліннасцю).

Упадаюць 3 ручаі. Злучана пратокай з воз. Вялікія Швакшты. Маюцца два астравы.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна