wd wp Пошук:

Малыя Сурвілішкі

Малы́я Сурві́лішківозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на захад ад горада Паставы, каля вёскі Сурвілішкі, у басейне ракі Камайка.

Плошча паверхні 0,29 км². Даўжыня 1,02 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Даўжыня берагавой лініі 3,16 км. Аб’ём вады 0,33 млн м³. Плошча вадазбору 135 км².

Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м (на ўсходзе 1—2 м), разараныя. Берагі сплавінныя, на ўсходзе пясчаныя. Дно плоскае, ілістае. Поўнасцю зарастае. Праз возера цячэ рака Камайка, якая злучае яго з возерам Вялікія Сурвілішкі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96