wd wp Пошук:

Малочнае

Мало́чнае, Мало́тнева — возера ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, каля аграгарадка Парэчча, у басейне ракі Пыранка (выцякае з возера).

Плошча паверхні 0,78 км². Даўжыня 2,35 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя — 1,64 м. Даўжыня берагавой лініі 4,81 км. Аб’ём вады ў возеры 1,28 млн м³.

Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м, пад лесам, участкамі на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе разараныя. Берагі высокія, на захадзе і ўсходзе абразійныя. Дно сапрапелістае.

У возера ўпадае ручай і выцякае рака Пыранка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гродзенскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Котры