wd wp Пошук:

Малкальм IV Дзева

Малкальм IV Дзева (англ.: Malcolm IV The Maiden, шатл. гэл.: Máel Coluim mac Eanric, 23 красавіка/24 мая 1141 — 9 снежня 1165) — кароль Шатландыі з 1153 года. Старэйшы сын Генрыха Шатландскага, 3-га графа Хантынгдана, і Ады дэ Варэн, дачкі Вільгельма дэ Варэн, 2-га графа Сурэя і яго жонкі Лізаветы дэ Вермандуа. Атрымаў у спадчыну трон пасля смерці дзеда, караля Давіда I.

Пачатак кіравання

Малкальм IV атрымаў у спадчыну трон пасля смерці дзеда, караля Давіда I, калі яму было ўсяго 12 гадоў. І ўжо ў 1153 годзе яму прыйшлося сутыкнуцца з праблемамі — на ўсходняе ўзбярэжжа каралеўства здзейсніў напад нарвежскі флот і разрабаваў Абердзін. У канцы 1153 года ў Марэі ўспыхнула чарговае паўстанне супраць дому Крынана. Толькі ў 1157 годзе Малкальму IV удалося дамовіцца з паўстанцамі. Іх правадыр стаў мармэрам Роса.

Адносіны з Англіяй

У 1156 годзе англійскі кароль Генрых II Плантагенет запатрабаваў вярнуць англійскія ўладанні Нартумбрыю і Кумбрыю[3]. У гэтых умовах, Малкальм IV вярнуў Генрыху землі, а наўзамен у якасці лена атрымаў іншую частку спадчыны сваёй бабкі Мацільды — графства Хантынгдан.

У 1158 годзе, жадаючы, каб у рыцары яго пасвяціў англійскі кароль, Малькальм сустрэўся з Генрыхам у Карлайле. Каралі Англіі і Шатландыі разам адправіліся ў Паўднёвую Францыю, дзе Малькальм узяў удзел у аблозе Тулузы. У 1160 годзе пасля пасвячэння Малькальма ў рыцары ў Туры ён вярнуўся ў Шатландыю. Пасля прыбыцця ён здушыў паўстанне кіраўніка Стратэрна.

Спрыянне царкве

У часы кіравання Малкальма IV у Шатландыі ішло актыўнае будаўніцтва цыстэрцыянскіх, бенедыкцінскіх і клюнійскіх цэркваў (у Пейслі(англ.) бел., Лінклудэне, Садэле, Хадынгтане, Мануеле).

Хвароба і смерць

У 1163 годзе пасля візіту ў Англію Малкальм IV цяжка захварэў. Адчуўшы сябе лепш, здзейсніў падарожжа да Вудстака, пасля чаго вярнуўся ў Шатландыю. У 1164 годзе чарговы напад на Шатландыю здзейсніў Сомерлед. Ён разрабаваў Глазга, але ў бітве пры Рэнфру быў разбіты Сцюартамі і загінуў. На наступны год 9 снежня 1165 года Малкальм IV памёр.

Зноскі

  1. 1 2 Kindred Britain
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. З-за таго, што гэтыя ўладанні знаходзіліся на мяжы з Шатландыяй. Гэта турбавала Генрыха II Плантагенета

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік
Давід I
 Кароль Шатландыі 
1153 — 1165
Пераемнік
Вільгельм I
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Каралеўстве Англія
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1165 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1141 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Данфермлінскім абацтве
Катэгорыя·Графы хантынгданскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каралі шатландскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Данкельдская дынастыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шатландыі