wd wp Пошук:

Малейкаўскі сельсавет

Мале́йкаўскі сельсавет (руск.: Малейковский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Малейкі. Знаходзіцца на паўночным усходзе раёна.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Новамакрэцкага і Сялецкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Крыўчанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Гарадок, Зарэчча, Сцежарнае і пасёлак Сцежарнае)[2]. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлак Сцежарнае[3]. 20 жніўня 2008 года была ліквідавана вёска Гарадок[4]. 25 сакавіка 2011 года скасавана вёска Гарадзішча (далучана да вёскі Сялец)[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1239 чалавек[6], з іх 95,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Брагінскага райвыканкама (руск.)
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  4. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.
  5. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25 марта 2011 г. № 46 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Малейковского сельсовета(недаступная спасылка)
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Малейкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе