wd wp Пошук:

Малая Нява

Малая Нява (руск.: Ма́лая Нева́) — другі па велічыні рукаў дэльты Нявы пасля Вялікай Нявы. Адыходзіць ад яе ля Стрэлкі Васільеўскага вострава. Упадае ў Неўскую губу разам з Малой Неўкай паміж Пятроўскім і Крастоўскім астравамі. Даўжыня складае каля 4,25 км, шырыня — ад 200 да 400 м, глыбіня — 3—7 м.

З ракі Малая Нява выцякаюць рукавы Неўскай дэльты: Смаленка і Жданаўка.

Праз Малую Няву перакінутыя тры масты: Біржавы мост, Тучкоў мост, Мост Бетанкура. З 27 мая 2015 года пад Малой Нявой дзейнічае травалатарны тунэль, які злучае станцыю метро Спартыўная з Васільеўскім востравам.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рукавы і пратокі Нявы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора
Катэгорыя·Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга