wd wp Пошук:

Малакаі

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Касмічны здымак Малакаі
Касмічны здымак Малакаі

Малакаі (гав.: Moloka’i) — пяты па велічыні востраў Гавайскага архіпелага. Мае даўжыню 61 км і шырыню 16 км. Плошча вострава — 673,4 км². 27-ы па велічыні сярод астравоў ЗША[1]

З захаду аддзелены ад вострава Оаху пралівам Каіві, шырынёй 40 км, з поўдня аддзелены ад вострава Ланаі пралівам Калохі.

Малакаі мае асаблівае месца ў гавайскай культуры і духоўнасці, а таксама лічыцца месцам нараджэння гавайскага танцу хула.

Паўвостраў Калаўпапа
Былы лепразорый і цяперашні нацыянальны гістарычны парк - паўвостраў Калаўпапа

Гісторыя

З сярэдзіны 19га стагоддзя, Малакаі меў благую славу праз лепразорый на паўвостраве Калаўпапа ў паўночнай частцы вострава. Калаўпапа ізаляваны ад рэшты Малакаі аднімі з найвышэйшых акіянскіх скалаў, і таму стаў зручным месцам выгнання ўсіх асобаў, якія мелі найменшае падозранне на праказу. Часта ахвярамі рабіліся нават абсалютна здаровыя жыхары. Малакаі быў вядомы як “месца, адкуль няма звароту”, куды людзі дастаўляліся ў клетках без надзеі на лячэнне ці нават простыя санітарныя ўмовы.

У 1873 годзе на паўвостраў з Бельгіі прыбыў Айцец Даміян дэ Войстэр (Damian de Veuster) з мэтай палепшыць умовы жыцця хворых. Ён арганізаваў пабудову лякарні, жылля і царквы. Праз некалькі год да яго далучылася Сястра Марыяна Коўп (Marianne Cope). У 1884 годзе Айцец Даміян захварэў на праказу і праз пяць гадоў памёр ва ўзросце 49 гадоў. Сястра Марыяна пазбегла хваробы і працавала на Калаўпапе да 1918 года. Абодва былі кананізаваныя Папай Бенэдыктам XVI, і дагэтуль з’яўляюцца адзінымі святымі Гаваяў. У другой палове 20га стагоддзя былі вынайдзеныя сродкі супраць праказы, і ўсе пацыенты былі паспяхова вылечаныя. Тым не менш, многія захавалі права застацца і жыць на паўвостраве. З іх на цяперашні час засталіся 18 чалавек. Зараз Калаўпапа мае статус нацыянальнага гістарычнага парку з абмежаваным доступам.

Эканоміка

Эканоміка Малакаі грунтуецца ў асноўным на сельскай гаспадарцы: вялізная частка зямель ужываецца пад кукурузу і папайю. Значная частка палёў выкарыстоўваецца міжнароднай кампаніяй Мансанта (Monsanto) для выпрабавання генетычна мадыфікаваных культураў.

Развіццё турызму на Малакаі сустрэла моцны супраціў ад мясцовага насельніцтва, з-за рызыкі страты востравам яго ўнікальнай свяшчэннай і некранутай прыроды. З гэтае прычыны за апошнія дзесяцігоддзі некалькі кампаніяў, што планавалі развіццё вострава ў турыстычным напрамку, былі вымушаныя скасаваць планы і сысці. Зараз востраў мае адзіны гатэль і аэрапорт мясцовага значэння. З акруговым адміністрацыйным цэнтрам на востраве Маўі яго злучае паром.

Малакаі дагэтуль захоўвае найвышэйшы сярод Гавайскіх астравоў узровень беспрацоўя — 12 %.[2]

Зноскі

  1. Table 5.08 - Land Area of Islands: 2000(нявызн.). 2004 State of Hawaii Data Book. State of Hawaii (2004). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 23 ліпеня 2007.
  2. http://themolokainews.com/2011/04/06/molokai-shows-population-decline-over-the-past-decade/
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гавайскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта